Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова палічыла цалкам абгрунтаваным рашэньне свайго калегі, прынятае раней адносна супольных сьпеваў пад гітару гімну «Магутны Божа» былымі кандыдатамі ў дэпутаты, і пададзеную імі касацыйную скаргу не задаволіла.

Апублікавана ў Суд
Аўторак, 27 Верасень 2016

Па пяць базавых – за сьпевы

Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Ўладзімер Царыкаў прызнаў пікетаваньне, праведзенае 27 ліпеня насупраць летняга амфітэатру кандыдатамі ў дэпутаты Тацянай Севярынец, Георгіем Станкевічам і Аленай Шабуняй, несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.

22 верасьня у Кастрычніцкім райсудзе Віцебску судзьдзя Ўладзімер Царыкаў разьбіраўся ў акалічнасьцях адміністрацыйнага правапарушэньня, якое супрацоўнікі РАУС угледзелі ў сумесным выкананьні траімі кандыдатамі ў дэпутаты ад «правай кааліцыі» гімну «Магутны Божа». Гімн прасьпявалі падчас выбарчай кампаніі на пікеце па зборы подпісаў.