• Праблема алькагалізацыі: чаму беларусы сьпіваюцца, а швэды цьверазеюць

    Праблема алькагалізацыі: чаму беларусы сьпіваюцца, а швэды цьверазеюць

  • Прэс-клюб у Віцебску. Як НГА лепш наладжваць супрацу з уладай – відэа

    Прэс-клюб у Віцебску. Як НГА лепш наладжваць супрацу з уладай – відэа

  • Ці лёгка ў Беларусі стварыць некамэрцыйную арганізацыю

    Ці лёгка ў Беларусі стварыць некамэрцыйную арганізацыю

  • “Неразуменьне і абурэньне”. Віцебскія каталікі зьвярнуліся да Лукашэнкі

    “Неразуменьне і абурэньне”. Віцебскія каталікі зьвярнуліся да Лукашэнкі

26 лістапада Ўладзімеру Караткевічу споўнілася б восемдзесят восем. Напярэдадні, у нядзелю, да помніка клясыку ў Віцебску месьцічы прынесьлі белыя і чырвоныя кветкі. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці гораду аддалі даніну павагі пісьменьніку, які апладніў сваімі геніяльнымі творамі амаль зьнішчаны імпэрскімі імбэцыламі беларускі нацыянальны ляндшафт.

Апублікавана ў Культурныя правы

Жыхары Віцебску ўсклалі кветкі да помніку Караткевічу. 86-я гадавіна з дня нараджэньня пісьменьніка – дата, вядома, не юбілейная, але ад таго ня менш значная, як і асоба творцы. Мерапрыемства было амаль спантанным. Каля надзвычай ўдалага помніку скульптара Івана Казака сабралася толькі крыху больш за 20 чалавек, якія не забыліся на дзень народзінаў знакамітага земляка.

Апублікавана ў Культурныя правы

У панядзелак, 10 кастрычніка, грамадзкія актывісты Віцебску цягам гадзіны зьбіралі подпісы ля помніка Караткевічу. Яны выступаюць супраць зьнішчэньня парку, пераносу помніка беларускаму пісьменьніку і зносу гістарычнага будынка музэю Міная Шмырова. Усё гэта адбудзецца, калі будзе рэалізаваны генэральны плян забудовы гораду пры будаўніцтве Паўночнага моста.

Апублікавана ў Акцыі

Ліквідацыя 25 адсоткаў дрэваў у віцебскім парку Партызанскай славы і будаўніцтва на іх месцы праваслаўнай царквы – копіі полацкага Сафійскага сабору 11 стагодзьдзя вымусілі жыхароў вуліц Урыцкага і Чэхава пачаць збор подпісаў пад зваротам да прэзыдэнта ў абарону парку.

Апублікавана ў Акцыі

Аршанцы абураныя дзеяньнямі прадпрымальніка, які не дазваляе вярнуць на набыты ім будынак шыльду і гарэльеф памяці іх земляка, пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. Шыльда і гарэльеф з выявай пісьменьніка з 1990 году былі на першым будынку вуліцы Караткевіча. Некалькі месяцаў таму яна зьнікла, калі ў будынку пачаўся рамонт. Цяпер ён скончаны, але шыльда на сваім ранейшым месцы не зьявілася.

Апублікавана ў Культурныя правы