Сяргея Васільева з Мёраў прызналі палітвязнем
13 лютага праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала жыхара Мёраў Сяргея Васільева палітвязнем. Мужчына быў затрыманы 26 жніўня 2021 году і асуджаны на тры гады абмежавання волі за паклёп на прэзідэнта (арт. 367 КК). Тэрмін адбывае ў пасёлку Круглае Магілёўскай вобласці (ПУАТ №46).
У Мёрах забаранілі пікет «Стоп дзедаўшчына!»
На заяўку актывістаў АГП у Мёрах атрыманая адмова, пікет «Стоп дзедаўшчына – у войску і краіне!» улады правесьці не дазволілі. Патлумачылі гэта адсутнасьцю дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі і ЖКГ.
Віцебскі абласны суд не дапамог партыйнаму актывісту зь Мёраў аднавіцца на працы
У судзе другой інстанцыі сябра АГП Сяргей Васільеў хацеў давесьці памылковасьць высновы Мёрскага райсуду, які прызнаў яго вінаватым у знаходжаньні на працы ў нецьвярозым стане. Гэтае правапарушэньне стала падставай для звальненьня апазыцыянэра. Калі б абласны суд стаў на яго бок, ён змог бы аднавіцца на працы.
У Мёрах забаранілі пікет «недармаедаў»
Правацэнтрысцкая кааліцыя заявіла пра пляны ў траўні-чэрвені падаць заяўкі на правядзеньне пікетаў «недармаедаў» і пікетаў Салідарнасьці ў 30-ці рэгіёнах. Аднак здаецца, што нягледзячы на патрабаваньне Лукашэнкі даць людзям магчымасьць зьбірацца на плошчах і адкрыта выказваць сваё стаўленьне да ўлады, у рэгіёны паступіла зусім іншая дырэктыва.
Суд не задаволіў скаргі актывістаў, якія ня сталі кандыдатамі ў дэпутаты
З 15 жніўня Віцебскі абласны суд пачаў разглядаць скаргі грамадзянскіх і партыйных актывістаў на адмовы акруговых выбарчых камісіяў зарэгістраваць іх у якасьці кандыдатаў у дэпутаты беларускага парлямэнту. За першы дзень працы суду былі разгледжаныя скаргі двух прэтэндэнтаў на месцы ў Палаце Прадстаўнікоў, Мікалая Манохіна і Сяргея Васільева.
У Мёрах ізноў былі затрыманыя журналісты
У Мёрах 22 лютага былі затрыманыя двое карэспандэнтаў тэлеканалу «Белсат», якія прыехалі ў горад асьвятляць да гэтага часу ня вырашаную праблему адсутнасьці ацяпленьня, паведаміла прэс-служба аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД). Прозьвішчы журналістаў не называюцца.