Фотафакт: у Вушачах адкрылі памятную шыльду ў гонар Барадуліна, Лось і Гарбука
Памятную шыльду ў гонар знакамітых выпускнікоў – Рыгора Барадуліна, Еўдакіі Лось і Генадзя Гарбука – адкрылі ў Вушацкай сярэдняй школе. Дошку ўсталявалі напярэдадні афіцыйнага сьвяткаваньня 95-годзьдзя Вушацкага раёну, якое адбылося ў райцэнтры на мінулых выходных.
На “Талацэ” зьбіраюць грошы на выданьне 5-га тому “Дзёньнікаў і запісаў” Рыгора Барадуліна
Чатыры папярэднія тамы “Дзёньнікаў і запісаў” Барадуліна былі выдадзеныя ў 2015-2017 гадох у выдавецтве “Кнігазбор” пры дапамозе Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” і Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Каб выдаць пяты том, неабходна каля 3,5 тыс. рублёў.
“Бяру агонь на сябе!” У Віцебску прайшоў Rubin-fest – з опэрай і псальмамі Барадуліна
У Віцебску 28 красавіка адбыўся чарговы Rubin-fest – канцэрт паэта, музыкі і барда Міхаіла Рубіна. Сёлета імпрэза прайшла ў сольным фармаце на фоне велікоднай выставы ў культурна-гістарычным цэнтры “Залатое кола Віцебску “Дзьвіна”. Рубін сьпяваў блюзы, псальмы і нават – опэру. Было горача!..
На выставе да 80-годзьдзя Віцебскай вобласьці дэманструюцца творы Язэпа Драздовіча. Ёсьць здымкі Быкава і Барадуліна
У Віцебскім абласным краязнаўчым музэі адкрылася афіцыйная выстава, прымеркаваная да 80-годзьдзя з дня ўтварэньня Віцебскай вобласьці. Сярод 500 экспанатаў прэзэнтуюцца некалькі дываноў Язэпа Драздовіча і праца Пётры Сергіевіча. Знайшлося месца для некалькіх фотаздымкаў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна…
У падарунак дзядзьку Рыгору: выпушчаная кружэлка з вушацкімі песьнямі
На кружэлцы апроч кампазыцыяў сучасных музыкаў будуць яшчэ і арыгінальныя запісы сьпеваў маці паэта – Куліны Барадулінай, а таксама сьпевы самога Рыгора Барадуліна.
Мовананоўцы са школьнікамі навялі парадак ля дома Барадуліна і наведалі дом Быкава
1 кастрычніка «Мова Нанова» зладзіла талаку ва Ўшачах. Ахвотных давесьці да ладу тэрыторыю побач з домам народнага паэта назьбіралася 40 чалавек.
У Полацку абнавілі помнік літары «Ў»
У Полацку завяршылі рэканструкцыю помніку літары «Ў», паведаміў мясцовы краязнаўца Андрэй Бухавецкі.
У Віцебску прайшлі “Барадулінкі”
Літаратурна-музычнае сьвята “Барадулінкі” адбылося ў Віцебску. Яно ўжо другі год ладзіцца на пляцоўцы арт-прасторы ў гонар народнага паэта Рыгора Барадуліна. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кампанія “Будзьма беларусамі”, сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне” і аддзел ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкаму.
Ва Ўшачах будзе вуліца і школа імя Рыгора Барадуліна
Імя Рыгора Барадуліна будзе насіць вуліца, дзе стаіць дом паэта, у які ён прыяжджаў зь Менску, а таксама школа, якая знаходзіцца на гэтай вуліцы. Ва Ўшацкім музэі пашыраць частку экспазыцыі пра Рыгора Барадуліна. Зь ініцыятывай ушанаваць на радзіме памяць Рыгора Барадуліна выступілі Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Рада Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы, шэраг іншых грамадзкіх аб’яднаньняў.
Ва Ўшачах пахавалі Рыгора Барадуліна
4 сакавіка ва Ўшачах разьвітваліся з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. Яго пахавалі на мясцовых могілках побач з маці, Акулінай Андрэеўнай Барадулінай.