• Улады заклалі ў абласны бюджэт 1 млн. рублёў штрафаў – удвая больш, чым летась

    Улады заклалі ў абласны бюджэт 1 млн. рублёў штрафаў – удвая больш, чым летась

  • У Воршы прайшло абмеркаваньне грамадзкіх слуханьняў

    У Воршы прайшло абмеркаваньне грамадзкіх слуханьняў

  • Сьпісы «дармаедаў» Віцебскай вобласьці будуць сфармаваныя да 1 лютага

    Сьпісы «дармаедаў» Віцебскай вобласьці будуць сфармаваныя да 1 лютага

  • Павал Севярынец распавёў віцебчукам, што ён зробіць, калі стане прэзыдэнтам

    Павал Севярынец распавёў віцебчукам, што ён зробіць, калі стане прэзыдэнтам

Пятніца, 05 Кастрычнік 2018

У Полацку рабочым забаранілі пікет

Полацкі райвыканкам апавясьціў Свабодны прафсаюз працоўных заводу «Шкловалакно» пра забарону масавага мерапрыемства. Празь пікет сябры прафсаюзу мелі намер інфармаваць грамадзян пра Сусьветны дзень дзеяньняў за годную працу 7 кастрычніка і заявіць патрабаваньне рабочых.

Апублікавана ў Правы працоўных

Суполка Свабоднага прафсаюзу на полацкім «Шкловалакне» стала непажаданай структурай ня толькі для кіраўніцтва прадпрыемства. Да ліку перасьледнікаў актыўна далучыліся мясцовыя ўлады, міліцыя. Па дапамогу ў ліквідацыі пяршоўкі намесьнік старшыні Полацкага райвыканкаму Пётар Пяткевіч зьвярнуўся ў адміністрацыю прэзыдэнта і да полацкай дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, старшыні камісіі па заканадаўстве Натальлі Гуйвік.

Апублікавана ў Правы працоўных

Доўг у больш як 2000 рублёў выставіла ЖКГ жыхарцы Полацку Тахміне Міхайлавай як запазычанасьць за арэнду кватэры за тры гады. Хаця жанчына ўвесь час плаціла па ўсіх рахунках, і дагэтуль прэтэнзіяў да яе па аплаце не было.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Полацкі райвыканкам забараніў праводзіць мітынг на плошчы гораду 26 сакавіка а 12-й гадзіне. Заяўку на мерапрыемства падаваў жыхар гораду Яўген Парчынскі. Пра адмову задаволіць заяўку чыноўнікі райвыканкаму паведамілі Яўгену наўпрост у залі выканкаму падчас разгляду гэтай заяўкі. Пісьмовая забарона выдадзеная Парчынскаму за подпісам намесьніка старшыні райвыканкаму.

Апублікавана ў Мірныя сходы