IV Беларускі праваабарончы форум, што праходзіў у Вільні з 19 па 21 кастрычніка, адзначыўся ня толькі вялікім прадстаўніцтвам – на мерапрыемства зьехаліся сябры 29-ці праваабарончых арганізацыяў краіны, але і шырокім удзелам у ім прадстаўнікоў рэгіёнаў. Мы папрасілі ўдзельнікаў форуму зь Віцебскай вобласьці падзяляцца сваімі ўражаньнямі ад імпрэзы і распавесьці, чаго яны чакалі ад форуму і ці спраўдзіліся іх спадзяваньні.

 

Апублікавана ў Праваабаронцы

На паседжаньні суду ў Віцебску 25 кастрычніка скаргу незалежнага журналіста адхіліла судзьдзя Сьвятлана Іванова. Зьміцер Лупач быў нязгодны з прысудам, які вынес яму судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч 6 кастрычніка.

Апублікавана ў Свабода слова

Віцебскага доктара-праўдаруба Ігара Пастнова абвінавачвалі ў непадпарадкаваньні супрацоўніку міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ) падчас інцыдэнту 4 верасьня, калі Пастнова гвалтам вывезьлі з будынку сьледчага камітэту на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі. 15 верасьня судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Ільля Белавус вынес рашэньне скасаваць справу. Падстава – адсутнасьць складу правапарушэньня.

7 верасьня ў Першамайскім раённым судзе Віцебску пачаўся разбор справы паводле артыкулу 178, ч. 1 Крымінальнага Кодэксу РБ, які прадугледжвае пакараньне за раскрыцьцё лекарскай таямніцы. Прыватным абвінаваўцам выступіў віцебскі праваабаронца, сябра Беларускага Хэльсынскага Камітэту Павал Левінаў.

Апублікавана ў Праваабаронцы

У Глыбокім 8 верасьня ў цэнтры гораду адбывалася рэпэтыцыя прыняцьця прысягі ваеннаслужачымі запасу, прызванымі на вучэбныя зборы тэрытарыяльных войскаў раёну. Чыноўніца і вайсковец спрабавалі забараніць здымаць гэтае мерапрыемства.

Апублікавана ў Свабода слова

Праваабаронца Павал Левінаў стрымаў сваё слова. Адпраўляючыся на 15 сутак у ізалятар часовага ўтрыманьня, ён заяўляў, што будзе сядзець ня проста так, а зоймецца вывучэньнем умоваў адбываньня там адміністрацыйнага арышту. І вось надоечы ён разьмясьціў у фэйсбуку дакумэнт пад загалоўкам «Маніторынг умоваў майго ўтрыманьня ў ІЧУ пры УУС Віцебскага аблвыканкаму».

Апублікавана ў Праваабаронцы

Завяршыўся 15-сутачны адміністрацыйны арышт Паўла Левінава. Праваабаронца выйшаў на волю зь Віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Натхніўшыся ідэяй праваабаронцы Паўла Левінава, які пайшоў сядзець ў ізалятар часовага ўтрыманьня Віцебску з дакумэнтам ад БХК пра тое, што падчас адседкі ён будзе рабіць маніторынг умоваў ўтрыманьня ў ізалятары, «Віцебская вясна» вырашыла зрабіць уласны маніторынг. Балазе пасьля масавых арыштаў актывістаў увесну спэцыяльна сядаць на «суткі» для гэтага ня трэба.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Віцебскі праваабаронца накіраваўся ў ізалятар часовага ўтрыманьня, каб адбыць 15-суткавы арышт, прысуджаны яму нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 25 і 26 сакавіка.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Сталася так, што ў дзень, калі Паўла Левінава хацелі адправіць ў ізалятар часовага ўтрыманьня, там дзяжурылі тыя самыя супрацоўнікі, што і 26 сакавіка. Распавёў брат Паўла, Андрэй Левінаў: «Брата прывезьлі ў ІЧУ, ён паказаў накіраваньне на шпіталізацыю, і дзяжурныя супрацоўнікі адмовіліся браць на сябе адказнасьць за ягонае здароўе. Выклікалі хуткую дапамогу, і каля 1-й ночы Паўла адвезьлі ў шпіталь — дарэчы, у той самы, куды ён трапіў паўтара месяца таму. Паклалі ў кардыялягічнае аддзяленьне».

Апублікавана ў Праваабаронцы