Мінкульт патрабуе прыняць меры па факце ўстаноўкі каменя з гербом Расейскай імпэрыі ў Відзах
Міністэрства культуры накіравала лісты ў Браслаўскі райвыканкам і Віцебскі аблвыканкам з патрабаваньнем прыняць меры па факце незаконнага ўсталяваньня ў Відзах Браслаўскага раёну памятнага каменя з гербом Расейскай імпэрыі. Пра гэта паведамляецца ў адказе міністэрства на пэтыцыю з просьбай дэмантаваць памятны знак з гербом іншай дзяржавы.
Па-за кампэтэнцыяй. Мінкульт адказаў Севярынец наконт перайменаваньня бібліятэкі
Напрыканцы лютага актывістка БХД Тацяна Севярынец абскардзіла ў Міністэрстве культуры адмову Віцебскага аблвыканкаму разглядаць пытаньне аб наданьні імя Васіля Быкава Віцебскай абласной бібліятэцы. І вось які адказ атрымала зь Мінкульту.
Мінкультуры адказала на прапанову забараніць на канцэртах фанаграмы
Ніякіх радыкальных перамен і забаронаў “фанэры” не чакаецца. Але першая намесьніца міністра культуры Ірына Дрыга паабяцала аўтарам пэтыцыі “За жывы гук” “узмацніць кантроль” і разабрацца з сытуацыяй, якая склалася на фэстывалі нацыянальных культур. Пры выкарыстаньне фанаграм на канцэртах “Славянскага Базару” ў Віцебску – ані слова.
Помнік архітэктуры ў Воршы накрыюць дахам. За гэта грамадзкасьць змагалася 10 гадоў
Але замест таго, каб зрабіць рамонт, Аршанскі гарвыканкам зьняў зь сябе адказнасьць за помнік архітэктуры 18-га стагодзьдзя. У 2006 годзе будынак перадалі Віцебскай праваслаўнай епархіі. Новыя гаспадары цягам дзесяці гадоў аніяк ня дбалі ні пра рамонт, ні пра рэстаўрацыю, ні пра кансэрвацыю гістарычнага аб’екту. І толькі некалькі дзён таму зьявіліся прыкметы хоць нейкага клопату: над будынкам пачалі ўзводзіць дах.
Акупацыя? Расейцы змусілі міністра культуры Беларусі размаўляць на іх мове
На прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла 11 ліпеня ў Віцебскім аблвыканкаме і прысьвячалася адкрыцьцю XXII Міжнароднага фэстывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, міністар культуры Беларусі Барыс Сьвятлоў зьвярнуўся да журналістаў па-беларуску. Гэта не спадабалася прадстаўнікам расейскіх СМІ, акрэдытаваным на форуме. Пасьля ўступнага слова міністра ў першых шэрагах залі, дзе ў асноўным сядзелі супрацоўнікі расейскіх СМІ, пачуліся незадаволеныя галасы: “А зараз перакладзіце нам тое, што вы сказалі!”.