Улады працягваюць масава накіроўваць грамадзян на прымусовае лячэнне ад алкагалізму
У мінулым годзе судамі Віцебскай вобласці было разгледжана 1667 спраў аб накіраванні грамадзян на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, з іх было задаволена - 1614. І гэта практыка дзяржаўнага прымусу да лячэння ад п'янства захавалася сёлета. У красавіку 2024 года толькі суд Віцебскага раёна накіраваў у ЛПП 11 жыхароў рэгіёна: 6 жанчын і 5 мужчын. Ініцыятарам накіравання на лячэнне з'яўлялася кіраўніцтва Аддзела ўнутраных спраў Віцебскага райвыканкама.
Пракурор папярэдзіў кантынгент ЛПП аб недапушчальнасці ўжывання наркотыкаў і алкаголю
Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Васіль Пашкоўскі прыняў удзел у прафілактычным мерапрыемстве ў лячэбна-працоўным прафілакторыі № 4 у Віцебску. На сустрэчы прысутнічалі крыху больш за сто часова былых алкаголікаў і наркаманаў.
Дэпутаты маюць намер змяніць умовы лячэння ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці
Улады ў хуткім часе запусцяць у юрыдычнае абарачэнне Закон "Аб змене законаў па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі". На думку дэпутатаў у законе гарманічна спалучаюцца гвалтоўнае лячэнне ад алкагалізму і наркаманіі і прымусовая праца. Як лечаць, пазбаўляе ад шкодных прыхільнасцяў у віцебскіх ЛПП можна паглядзець тут, тут і тут.
Паўла Левінава адмовіліся ўключыць у склад раённай камісіі “па дармаедах”
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў адміністрацыю Першамайскага раёну Віцебску с просьбай уключыць яго ў склад камісіі па спрыяньні занятасьці насельніцтва. На днях атрымаў афіцыйную адмову: “Задаволіць просьбу аб уступленьні ў камісію не ўяўляецца магчымым…”. Бо камісія ўжо створаная, склад зацьверджаны.
Наваполацкі ЛПП ізноў ператвораць у папраўчую калёнію
У мэтах аптымізацыі структуры крымінальна-выканаўчай сыстэмы МУС у Наваполацку ліквідуюць лячэбна-працоўны прафілякторый №8 і створаць на яго базе папраўчую калёнію №1. Адпаведны ўказ №223 апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.