«Хрысціянская візія» паведамляе, што 10 кастрычніка ў Кракаве адбылася першая беларуская імша, якую адслужыў ксёндз Андрэй Вашчук. У Віцебску ён быў пробашчам парафіі Святога Духа, але быў вымушаны з’ехаць з Радзімы праз палітычны пераслед: Андрэя Вашчука тройчы асудзілі па адміністрацыйных артыкулах і пагражалі крымінальным пераследам. Апошні суд па адміністрацыйным артыкуле прайшоў тады, калі ксёндз Андрэй ужо знаходзіўся за мяжой.

Апублікавана ў Свабода сумленьня

У судзе Першамайскага раёну Віцебску прайшоў працэс над былым пробашчам парафіі Святога Духа Андрэем Вашчуком. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызнаў ксяндза вінаватым паводле ч.1 артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд забароненай сімволікі, і прысудзіў штраф памерам 10 базавых велічынь (320 рублёў). Падсудны на працэс не з’явіўся: тры тыдні таму ён пакінуў Беларусь.

Апублікавана ў Суд

Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе, што пробашчу віцебскай парафіі Святога Духа прысудзілі ўжо другі арышт на 15 сутак. Суд адбыўся ў часе першага арышту ксяндза Андрэя, які быў затрыманы 15 ліпеня, асуджаны 18 ліпеня, і цяпер утрымліваецца ў віцебскі ІЧУ.

Апублікавана ў Суд

Працэс прайшоў у судзе Першамайскага раёну Віцебску, афіцыйных абвестак пра яго ў раскладзе працы суду не было, хаця вернікі хацелі падтрымаць святара падчас судовага разбору. Ксёндз Андрэй Вашчук асуджаны паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў.