Чатыры гады таму браты Мішурныя зь вёскі Копці Віцебскага раёну знайшлі ў лесе парэшткі чырвонаармейцаў і атрымалі за гэта падзяку ад міністра абароны. Але праз некаторы час – за тое ж самае! – былі аштрафаваныя на 2 млн. рублёў. У пошуках справядлівасьці напісалі сёлета міністру Раўкову, але той адказаў фармальнай адпіскай…

2 лістапада, у некалі афіцыйную дату дзяржаўнага календара, адзін з найстарэйшых віцебскіх актывістаў разам з паплечнікамі ўсклаў кветкі на магілы пахаваных у Віцебскім раёне пачынальнікаў дэмакратычнага руху у Віцебску.

Апублікавана ў Рознае

7 раёнаў Віцебскай вобласьці вакол ачага (філіял ААТ “Лучоса” ў аграгарадку Копці побач зь Віцебскам) прызнаныя неспрыяльнымі зонамі па афрыканскай чуме сьвіней. У сувязі з гэтым усіх не забітых насельніцтвам сьвіней тут будуць адбіраць. Астатнія раёны па ўсёй вобласьці абвешчаныя буфэрнымі зонамі па АЧС, выразаць усіх сьвіней у падсобных гаспадарках якіх насельніцтву пакуль толькі рэкамэндуюць.

Апублікавана ў Рознае

Недалёка ад Віцебску на сьвінакомплексе побач зь вёскай Копці паводле слоў мясцовых жыхароў зьнішчаюць усё пагалоўе сьвіней у сувязі з успышкай афрыканскай чумы сьвіней. Крыніца ў Віцебскім райвыканкаме паведаміла, што падрыхтоўка да мерапрыемства па ліквідацыі сьвіней распачалася яшчэ перад выходнымі. Першапачаткова для гэтага меркавалася прыцягнуць супрацоўнікаў устаноў культуры раёну - жанчыны мусілі забіваць жывёл, а мужчыны грузіць, але пазьней ад гэтай ідэі адмовіліся. Магчыма нават, што замест работнікаў культуры зараз задзейнічаныя вайскоўцы.

Апублікавана ў Рознае