LT News - шаблон joomla Оригами
  • Кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч сустрэўся з актывістамі Віцебшчыны

    Кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч сустрэўся з актывістамі Віцебшчыны

  • Віцебскую гарадзкую арганізацыю АГП узначаліла вядомая ў горадзе актывістка

    Віцебскую гарадзкую арганізацыю АГП узначаліла вядомая ў горадзе актывістка

  • Журналіста Сяргея Русецкага аштрафавалі за выкананьне прафэсійных абавязкаў

    Журналіста Сяргея Русецкага аштрафавалі за выкананьне прафэсійных абавязкаў

  • У Віцебску прайшоў форум, які палепшыць жыцьцё людзей з інваліднасьцю

    У Віцебску прайшоў форум, які палепшыць жыцьцё людзей з інваліднасьцю

У панядзелак сябры і калегі сустрэлі праваабаронцу Леаніда Сьвеціка і журналіста Кастуся Мардзьвінцава ля дзьвярэй ізалятара часовага ўтрыманьня. Абодвух затрымалі 26 сакавіка на плошчы Перамогі, абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і неадэкватна жорстка пакаралі.

Інцыдэнт здарыўся 27 сакавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, дзе судзьдзя Іна Грабоўская мусіла разьбіраць справу затрыманага напярэдадні журналіста Кастуся Мардзьвінцава. Перад пачаткам працэсу яна заявіла, што хоча праводзіць паседжаньне ў сваім габінэце, а таму нікога на разгляд ня пусьціць.

Апублікавана ў Суд

У панядзелак, 27 сакавіка, у Віцебску прайшлі судовыя працэсы над людзьмі, якія былі затрыманыя напярэдадні, 25 і 26 сакавіка, падчас масавых акцыяў, што праходзілі ў горадзе.

За апошнія тыдні служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала шмат розных выпадкаў з падобным почыркам.

Апублікавана ў Свабода слова

Дэпартамэнт выкананьня пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь ня даў дазволу незалежнаму журналісту наведаць установы пэнітэнцыярнай сыстэмы. З адпаведнай заявай зьвярнуўся ў дэпартамэнт віцебскі сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Кастусь Мардзьвінцаў. «Кіраўніцтва дэпартамэнту лічыць немэтазгодным наведваньне Вамі папраўчых калёніяў крымінальна-выканаўчай сыстэмы МУС Рэспублікі Беларусь», – паведаміў заяўніку першы намесьнік начальніка ДВП С.І. Працэнка.

Апублікавана ў Свабода слова

«Акруговая выбарчая камісія не зьяўляецца арганізацыяй, таму Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб на яе не распаўсюджваецца», - гэтак судзьдзя Юры Урбан абгрунтаваў сваю адмову задаволіць пазоў віцебскага актывіста Кастуся Мардзьвінцава супраць Аляксандра Красоўскага, старшыні АВК Віцебскай сельскай выбарчай акругі № 21 падчас выбараў, і Ірыны Жулевай, сакратаркі камісіі.

 

Апублікавана ў Суд

Давераная асоба гарадоцкага кандыдата ў дэпутаты Леаніда Аўтухова Кастусь Мардзьвінцаў накіраваў скаргу ў суд Чыгуначнага раёну Віцебску на рашэньне Віцебскага райвыканкаму аб забароне агітацыйнага пікету ў вёсцы Буяны. Кастусь Мардзьвінцаў 6 верасьня апавясьціў райвыканкам аб сваім намеры як даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай сельскай выбарчай акрузе №21 зладзіць 10 верасьня пікетаваньне ў вёсцы Буяны Віцебскага раёну. Але ўжо на наступны дзень атрымаў паперу з адмовай у правядзеньні пікету.

 

Апублікавана ў Выбары