У Віцебску прайшоў круглы стол аб экалягічных праблемах Дзьвіны
Забруджваньне водных рэсурсаў становіцца ўсё больш вострай праблемай для Беларусі. Каб абмеркаваць экалягічныя праблемы Заходняй Дзьвіны 25 траўня ў навукова-тэхнічнай бібліятэцы сабраліся разам экспэрты, выкладчыкі і студэнты ВДУ імя Машэрава, настаўнікі з рэгіёнаў, актывісты-эколягі і журналісты.
Грамадзкае абмеркаваньне будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС скончылася – ніводнага водгуку
Грамадзкія абмеркаваньні справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС праходзілі ў трох раёнах вобласьці – Віцебскім, Шумілінскім і Бешанковіцкім. У Віцебскім раёне абмеркаваньне доўжыліся ад 5 траўня да 3 чэрвеня. Арганізатары не атрымалі за месяц аніводнага водгуку ад насельніцтва.
У выніку будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС загіне каля 200 га лесу – справаздача
Праз будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС у зону затапленьня трапіць 223,65 га ляснога фонду. А значыцца, загіне 176,79 га пакрытых лесам зямель, у тым ліку 11,17 га (6,32%) асабліва каштоўных расьлінных згуртаваньняў, гаворыцца ў справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС на Заходняй Дзьвіне.
Хто чысьціць нашае лайно? Рэпартаж з ачышчальных збудаваньняў Віцебску
Сюды варта было б прыводзіць экскурсіі. Школьнікаў, студэнтаў, пэнсіянэраў – усіх. Каб нагадаць, на чым трымаецца наша чысьцюткая, рафінаваная і вельмі грэблівая ў век аднаразовых сурвэтак чалавечая цывілізацыя. Каб узгадалі, што такое горад, жыцьцё і людзі. І няма чаго заціскаць нос. Бо сваё лайно – ня пахне…
Кітайцы абвясьцілі пачатак вялікай бітвы на Віцебшчыне
Жыхароў Прыдзьвіньня зацікавіў велізарны лёзунг, які змайстравалі на беразе Дзьвіны на месцы будаўніцтва Віцебскай гідраэлектрастанцыі. На процілеглым ад Лужасна беразе Дзьвіны ўсталяваныя дванаццаць вялікіх белых шчытоў, на якіх чырвонай фарбай напісаныя герогліфы. З дапамогай калегаў, якія валодаюць кітайскай мовай, удалося атрымаць пераклад гэтага лёзунгу.