На наваполацкім тэлеканале «Звязда» пракурор горада распавёў пра абвінавачанне палітвязня
Старшы памочнік пракурора г. Наваполацка Сяргей Шынкевіч афіцыйна паведаміў, за што асудзілі Дзмітрыя Шалака. Прадстаўнік пракуратуры ўдакладніў, што прысуд, вынесены 8 жніўня суддзёй Наваполацкага гарадскога суда Таццянай Хрыпач, асуджаны не абскарджваў. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт.368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Дзмітрыя Шалака асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і да штрафу памерам 200 базавых велічыняў (8 тысяч рублёў).
Наваполацкага музыку Дзмітрыя Шалака асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады
З 1 па 8 жніўня суддзя Наваполацкага гарадскога суда Таццяна Хрыпач разбірала справу бубнача гурта «Паранойя долс» Дзмітрыя Шалака. Суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт.368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Дзмітрыя асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і да штрафу памерам 200 базавых велічыняў. (8 тысяч рублёў). Сёлета ў лютым мужчына ўжо быў асуджаны па гэтых самых крымінальных артыкулах.