LT News - шаблон joomla Оригами
  • Удзельніка лютаўскага маршу «недармаедаў» у Віцебску прысудзілі да 15-ці сутак арышту

    Удзельніка лютаўскага маршу «недармаедаў» у Віцебску прысудзілі да 15-ці сутак арышту

  • Канцэптуальны мастацкі праект «Колеры Беларусі» можна наведаць у Віцебску цягам тыдня

    Канцэптуальны мастацкі праект «Колеры Беларусі» можна наведаць у Віцебску цягам тыдня

  • Абласны суд адхіліў скаргі аршанскіх абаронцаў жывёл

    Абласны суд адхіліў скаргі аршанскіх абаронцаў жывёл

  • Падаткавікі спагналі з полацкага пэнсіянэра, які набыў жытло, 8 тысяч рублёў

    Падаткавікі спагналі з полацкага пэнсіянэра, які набыў жытло, 8 тысяч рублёў

12 красавіка ў Віцебскім абласным судзе журналістка тэлеканалу Белсат Кацярына Бахвалава і карэспандэнтка Радыё Свабода Галіна Абакунчык спрабавалі абскардзіць рашэньні судзьдзяў суду Аршанскага раёну і гораду Воршы ад 13 сакавіка гэтага году. Прадстаўніцы прэсы былі затрыманыя напярэдадні і аштрафаваныя за асьвятленьне мітынгу і шэсьця недармаедаў у Воршы.

Апублікавана ў Свабода слова

13 сакавіка судзілі ўдзельнікаў акцыі пратэсту, што адбылася ў Воршы напярэдадні. Як паведамлялася раней, у дзень правядзеньня мітынгу і шэсьця ў горадзе было затрымана каля 20-ці чалавек. Большасьць зь іх былі адпушчаныя менш як праз 3 гадзіны пасьля затрыманьня. 8 чалавек былі адпраўленыя ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Найвялікшая ў гісторыі гораду за апошнія дзесяцігодзьдзі акцыя пратэсту адбылася ў Воршы 12 сакавіка. У «Маршы недармаедаў» тут узялі ўдзел звыш тысячы чалавек. Больш за 20 чалавек – арыштаваныя. Затрыманьні пачаліся яшчэ да пачатку акцыі пратэсту. Сярод арыштаваных – незалежныя журналісты і палітычныя дзеячы. Суды над імі адбудуцца 13 сакавіка.

Апублікавана ў Акцыі