Барыс Хамайда распавёў пра сваё затрыманне 23 студзеня і суд за «экстрэмісцкія» падпіскі, якія з'явіліся нечакана
Найстарэйшы віцебскі грамадскі актывіст два дні прывёў у віцебскім ІЧУ, бо ў ягоным тэлефоне знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы. Выглядае, што падпісацца на іх Барыс Хамайда здолеў нейкім неверагодным чынам – якраз тады, калі 23 студзеня да яго прыйшлі з ператрусам і забралі тэлефон. Пра гэта ён распавёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. А таксама і пра суд, які так і не адбыўся 25 студзеня.
Затрыманы Барыс Хамайда
Сёння ранкам сілавікі правялі ператрус у 76-гадовага віцебскага грамадскага актывіста і затрымалі яго самога. Прычына затрымання пакуль не вядомая. Не выключана, што ў ягоным тэлефоне будуць шукаць прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння паводле ч.2 арт. 19.11 – распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
Падчас пілігрымкі затрымалі Барыса Хамайду
Затрыманне адбылося 28 ліпеня. 75-гадовы грамадскі актывіст і вернік, Барыс Хамайда выправіўся ў Росіцу, каб узяць удзел у пілігрымцы, прысвечанай росіцкім мучанікам, святарам марыянам Юрыю Кашыру і Антонію Ляшчэвічу, якія 80 гадоў таму, у лютым 1943г., былі спаленыя ў мясцовым касцёле разам з парафіянамі. З Віцебска да Бігосава спадар Барыс ехаў дызелем, каб прайсці пехам апошнія 10 км. Але яго затрымалі памежнікі.
Барыс Хамайда: «Няхай ведаюць, што я жывы, і Беларусь жывая!»
Найстарэйшага віцебскага апазіцыйнага актывіста па-ранейшаму можна сустрэць каля «сіняга дома», як і 10, і нават 20 гадоў таму. Раней у гэтым месцы ён ладзіў пікеты разам з сябрам-аднадумцам Уладзімірам Плешчанкам, потым распаўсюджваў незалежныя выданні, у апошнія гады – прапаноўваў мінакам беларускамоўныя кнігі з прыватнай бібліятэкі і ахвяраваныя сябрамі. Цяпер 75-гадовы Барыс Ханонавіч проста сядзіць на раскладным зэдліку, назірае за жыццём гораду і размаўляе з даўнімі знаёмцамі, якіх у яго не адна тысяча. Пры ім заўсёды пляцак і тэрмас з гарачай гарбатай. А галоўнае – аўтарытэт у асяродку гараджан, для якіх ён стаў сімвалам нескаронасці.
Віцебскаму змагару за свабоду слова Барысу Хамайду -75
Сёння Барыса Ханонавіча можна смела назваць найстарэйшым віцебскім апазіцыйным актывістам і ці не самым шчырым беларусам. Ён часта расказвае журналістам сямейную гісторыю пра тое, што яго магло б і не быць у гэтым свеце, калі б у часе Вялікай Айчыннай вайны настаўнік беларускай мовы не ўратаваў ягоную маці ад расстрэлу ў Калышанскім гета… Удзячнасць і павагу да беларусаў і Беларусі спадар Барыс годна нясе праз усё сваё жыццё, спалучыўшы іх з любоўю да Віцебска – горада, для якога ён сам стаў жывой легендай.
Барыс Хамайда на волі. Суд не прыняў ягоную справу да разгляду
З віцебскага ІЧУ адпусцілі найстарэйшага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду. Ён быў затрыманы 25 жніўня ў будынку суду Кастрычніцкага раёну, калі прыйшоў туды на адкрыты судовы працэс. Падставай для затрымання стаў медальён з Пагоняй, які спадар Хамайда адмовіўся зняць, калі на гэтым пачалі настойваць супрацоўнікі міліцыі.
Барыса Хамайду затрымалі за медальён з Пагоняй
Вядомы віцебскі апазіцыйны актывіст прыйшоў у суд Кастрычніцкага раёну, каб падтрымаць журналістку Таццяну Матвееву, якую асудзілі да 8-мі сутак арышту. Але на працэс спадар Хамайда не трапіў: яго спынілі каля паста дзяжурнага міліцыянта. Паводле відавочцаў, той самы міліцыянт Уладзіслаў Шышкавец, які склаў на журналістку пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне, заўважыў у Барыса Хамайды медальён з Пагоняй і загадаў яго зняць. Апазіцыянер не падпарадкаваўся.
Барыс Хамайда падаў скаргу ў міліцыю. Упершыню з 1997 году
Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда лічыць, што супрацоўнікі аддзелу міліцыі Чыгуначнага раёну парушылі ягоныя правы, калі 26-га красавіка забралі ў пастарунак і ўтрымлівалі там 4 гадзіны. Прычым увесь гэты час старшы лейтэнант Шушкевіч даводзіў Хамайду, што той ладзіў несанкцыянаванае пікетаванне, калі распаўсюджваў беларускую літаратуру.
Міліцыянты затрымалі Барыса Хамайду, але не змаглі давесці, што ён ладзіў пікет
Чатыры гадзіны самы вядомы віцебскі апазіцыянер быў вымушаны правесці ў аддзеле міліцыі Чыгуначнага раёну. Яго затрымалі каля «сіняга дому» нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне, аднак ніякіх атрыбутаў «пікету» пры ім не было – толькі беларускамоўныя кнігі, якія ён распаўсюджвае на працягу апошніх месяцаў. У выніку спадара Хамайду адпусцілі без пратаколу, але з папярэджаннем, што наступнае затрыманне можа скончыцца для яго крымінальнай справай.
«Павярнуўся спінай да суддзі». Барыс Хамайда адбыў 20 сутак арышту за пікет, якога не было
4 красавіка вядомы віцебскі дысідэнт Барыс Хамайда выйшаў з ІЧУ пасля арышту, прысуджанага яму нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне. Пакуль ён быў у зняволенні, міліцыянты паспелі ад ягонага імя зарэгістравацца ў Telegram і прадаць канфіскаваны ў Хамайды стары, яшчэ «кнопачны» тэлефонны апарат...