Віцяблянін Аляксандар Дуброўскіх знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе адбывае 15 сутак арышту. Пра гэта паведаміў «Віцебскай вясьне» праваабаронца Павал Левінаў, спаслаўшыся на інфармацыю, якую атрымаў у судзе і віцебскім ІЧУ.

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску аштрафаваў віцябляніна Аляксандра Дуброўскіх на 30 базавых велічынь за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй, якая праходзіла ў Менску 20 сьнежня 2019 году. У якасьці адзінага доказу вінаватасьці віцябляніна міліцыянты прад’явілі ролік са стрыму «Радыё Свабода».