У пятніцу 23 жніўня дзень народзінаў адзначае краязнаўца, асьветнік і папулярызатар беларускай культуры і мовы Алесь Юркойць. У 2017 годзе ён быў асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня па справе мытнікаў і адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі “Віцьба”. Сваёй віны Юркойць не прызнаў. Беларускі ПЭН-цэнтар заклікае павіншаваць зьняволенага са сьвятам.

Напярэдадні сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР праваабаронцы Віцебску даслалі віншавальныя паштоўкі палітвязьням Зьмітру Паліенку (папраўчая калёнія № 2, г. Бабруйск) і Міхаілу Жамчужнаму (папраўчая калёнія № 9, г. Горкі). Апроч таго, яны павіншавалі са сьвятам беларускага краязнаўцу Алеся Юркойця (папраўчая калёнія № 3, пас. Віцьба).

Апублікавана ў Праваабаронцы

12 сакавіка каля беларускай амбасады ў Лёндане прайшоў пікет у падтрымку грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Сьміта, які адбывае тэрмін у папраўчай калёніі №3 пад Віцебскам па абвінавачаньні ў арганізацыі нелегальнай міграцыі.

Апублікавана ў Акцыі

Пра акцыю, што адбылася ў нядзелю, 25 лютага, распавёў у сваім блогу на пляцоўцы livejournal.com адзін зь яе ўдзельнікаў Аляксандар Лапшын. «Сёньня ў Вільні люты мароз, -15 градусаў і вецер. Але мы вольныя, і адразу пасьля пікету пойдзем у кавярню. А сябры ў беларускай турме замярзаюць у халодных камэрах, ходзяць на дзірку ў падлозе і мыюцца ледзяной вадой», – напісаў блогер.

Апублікавана ў Акцыі