У судзе Першамайскага раёну Віцебску 21 верасьня судзілі паводле арт.23. 34 КаАП вядомых у горадзе асобаў. Старшыня віцебскай гарадзкой арганізацыі АГП Ірына Яскевіч за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці атрымала папярэджаньне, грамадзкая актывістка Алена Каваленка – 10 базавых, а ўладальнік двух «жывемабіляў» Андрэй Кулакоў – 7 базавых велічынь.

Апублікавана ў Суд

Гэткае пакараньне прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ва ўжо мінулых мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску. Працэс у Першамайскім райсудзе працягваўся менш за паўгадзіны.

Апублікавана ў Суд

Актывістку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Алену Каваленку, жонку былога палітзьняволенага Сяргея Каваленкі, будуць судзіць 15 красавіка за правядзеньне несанкцыянаванага пікету. 1 красавіка Алену Каваленку выклікалі ў апорны пункт міліцыі, дзе ўчастковы склаў на яе пратакол паводле артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Апублікавана ў Суд

Напярэдадні выбараў удзельнікі акцыі віцебскія актывісты КХП БНФ — Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка выйшлі з плякатам «Байкот выбарчаму фарсу» да сярэдняй школы № 46, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі. Партыйцы абвясьцілі, што байкатуюць выбары. Ян Дзяржаўцаў дэманстратыўна парваў запрашэньні на галасаваньне. Удзельнікі акцыі лічаць, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма.

Апублікавана ў Акцыі

Два тыдні запар жонка Сяргея Каваленкі Алена ня мае ад мужа званкоў і лістоў. Алена кажа, што праблема з карэспандэнцыяй ёсьць і ў Сяргея: «Ёсьць праблема зь лістамі. Наш агульны сябар распавёў, што зьвязваўся зь Сяргеем, а адказу няма. І ад сваякоў не дайшлі лісты — адвакат пра гэта цікавіўся і высьветліў. І вось да мяне лісты ідуць дрэнна. Апошні дайшоў 31-га жніўня, а адпраўлены быў 21-га. 10 дзён для ліста з Магілёва — гэта зашмат. Яго толькі выпусьцілі праз тыдзень — я паглядзела па штэмпэлі. Хаця паводле закону даецца толькі тры дні».

 

Апублікавана ў Палітвязьні