• Жыхары полацкіх Кароўнікаў – уладам: Ня будзе аптэкі – ня пойдзем на выбары…

    Жыхары полацкіх Кароўнікаў – уладам: Ня будзе аптэкі – ня пойдзем на выбары…

  • У Віцебску пачаўся суд над падлеткамі, якіх вінавацяць у збыце наркотыкаў

    У Віцебску пачаўся суд над падлеткамі, якіх вінавацяць у збыце наркотыкаў

  • Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка атрымалі мэдалі да 100-годзьдзя БНР

    Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка атрымалі мэдалі да 100-годзьдзя БНР

  • Праваабаронцу перарэзалі тармазны шлянг у машыне – вядзецца праверка

    Праваабаронцу перарэзалі тармазны шлянг у машыне – вядзецца праверка

Судзьдзя Кастрычніцкага суду Віцебску Ільля Белавус у пастанове, якую склаў на актывіста Уладзімера Кійко, памылкова ўказаў, што той меў раней адміністрацыйныя спагнаньні. Як палічыў праваабаронца Павал Левінаў гэтым самым Белавус замахнуўся на гонар і годнасьць грамадзяніна і папрасіў Вярхоўны суд разгледзець пытаньне аб прафпрыдатнасьці судзьдзі.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Тры тыдні таму віцябляне Уладзімер Кійко, Яраслаў Кійко і Мікола Качурэц былі аштрафаваныя судом Кастрычніцкага раёну Віцебску на 102 рублі кожны за фатаграфаваньне на Дзень Волі зь бел-чырвона-белым сьцягам (ч.1. арт. 23.34 КаАП РБ). Ня згодныя з такімі рашэньнямі, актывісты абскардзілі іх у абласным судзе.

Апублікавана ў Суд

Праваабаронца Павал Левінаў прасіў Вярхоўны суд разгледзець пытаньне аб прафэсійнай прыдатнасьці віцебскага судзьдзі Ільлі Белавуса (суд Кастрычніцкага раёну), які нарабіў шмат памылак і хібаў у адной з пастановаў па адміністрацыйнай справе. Віцебскі аблсуд паабяцаў, што парушэньні судзьдзі адаб’юцца ня ягонай прэміі.

Апублікавана ў Праваабаронцы

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 11 красавіка разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненьні Міколы Качурца і братоў Уладзімера і Яраслава Кійко. Тры розныя судзьдзі сінхронна пакаралі кожнага з актывістаў штрафам у памеры 4 базавых велічыняў – за фатаграфаваньне зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Апублікавана ў Суд

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў віцяблян Віталя Скрыля і Ўладзімера Лунёва штрафамі ў памеры 24 базавых велічынь, прызнаўшы іх вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (частка 2 арт. 22.9 КаАП РБ).

Апублікавана ў Суд

Адміністрацыйная справа, якая разглядалася 6 і 7 чэрвеня ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, тычылася старшыні генэральнага савету па стварэньні міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» Пятра Іванова. Яго абвінавачвалі ў нанясеньні лёгкіх цялесных пашкоджаньняў судовай выканаўцы.

Апублікавана ў Суд