Супрацоўнік віцебскай ДАІ выкрыты ў атрыманьні хабару
“За першае паўгодзьдзе ў нас не было ні крымінальных дзеяньняў, ні парушэньняў дысцыпліны. На жаль, ліпень аказаўся адзначаны фактам даваньня хабару супрацоўніку ДПС ДАІ”, — паведаміў у інтэрвію МУС Беларусі “На страже” начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў.
Генэрал-маёр Ігар Яўсееў урачыста адкрыў новы міліцэйскі пастарунак у Віцебску
Надоечы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё грамадзкага пункту аховы правапарадку №4 у Кастрычніцкім раёне Віцебску. Ён разьмяшчаецца на вуліцы Гагарына, насупраць адміністрацыйнага будынку ААТ «Кераміка». Гэты мікрараён - адзін з самых небясьпечных у абласным цэнтры, таму міліцэйскі «пляцдарм» у непасрэднай блізкасьці ад Себяхоў стане дадатковым гарантам падтрыманьня правапарадку на гэтай тэрыторыі.
На час «Славянскага базару» бяздомных і дэбашыраў ізалююць, а Віцебск нашпігуюць міліцыяй
Як будзе забясьпечаная ахова парадку падчас чарговага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які адкрываецца на наступным тыдні ў Віцебску, — распавёў начальнік Віцебскай міліцыі Ігар Яўсееў: «Забясьпечваць ахову парадку будуць каля 600 супрацоўнікаў міліцыі і ваеннаслужачых унутраных войскаў. Для ўзмацненьня сіл Віцебскага гарнізону міліцыі будуць запрошаныя калегі з Гарадзенскай, Гомельскай і Менскай абласьцей».
Ігар Яўсееў стаў генэрал-маёрам
20 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб наданьні начальніку УУС Віцебскага аблвыканкаму палкоўніку міліцыі Ігару Яўсееву чарговага званьня — генэрал-маёра. Нагадаем, кіраўніком віцебскай абласной міліцыі Яўсееў быў прызначаны 15 чэрвеня 2012 году з пасады начальніка міліцыі грамадзкай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму.
Справа аб выбуху ля будынку Віцебскага КДБ раскрытая?
Раскрытая крымінальная справа, заведзеная па факце хуліганскіх дзеяньняў з выкарыстаньнем самаробнага выбуховага прыстасаваньня ля адміністрацыйнага будынку ўпраўленьня КДБ Беларусі па Віцебскай вобласьці 11 лістапада. Пра гэта паведамілі 20 лютага на сумесным брыфінгу начальнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Ўладзімер Шалухін і начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў. У зьдзяйсьненьні злачынства абвінавачваецца жанчына, раней судзімая за пашкоджаньне маёмасьці, хуліганства і крадзяжы.