• Старшыня Віцебскага аблсуду адмяніў рашэньне аб пакараньні актывіста за Дзень Волі

    Старшыня Віцебскага аблсуду адмяніў рашэньне аб пакараньні актывіста за Дзень Волі

  • Камітэт па правах чалавека ААН: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Тацяны Севярынец

    Камітэт па правах чалавека ААН: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Тацяны Севярынец

  • На “Талацэ” зьбіраюць грошы на выданьне 5-га тому “Дзёньнікаў і запісаў” Рыгора Барадуліна

    На “Талацэ” зьбіраюць грошы на выданьне 5-га тому “Дзёньнікаў і запісаў” Рыгора Барадуліна

  • Экалягічны фэстываль “Журавы і журавіны” сёмы раз прайшоў у Мёрах

    Экалягічны фэстываль “Журавы і журавіны” сёмы раз прайшоў у Мёрах

Упарадкаваць паводле даты: Лістапад 2017 - Віцебская вясна

Пасьля навучаньня ў менскім БНТУ віцяблянін Артур Сядлуха вярнуўся ў родны горад і заўважыў, што жыцьцё ў раёне яго дзяцінства – пасёлку Тарным – не зьмянілася. Адчуваўся дыскамфорт. Малады інжынэр і вэб-распрацоўшчык ня зьбег ад праблем у цэнтар гораду, а паспрабаваў зьмяніць жыцьцёвае асяродзьдзе да лепшага – для сябе і для людзей…

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Мітынг з гэтай нагоды адбыўся 29 лістапада ў сувязі з прыездам у Глыбокае надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алона Шогама.

Апублікавана ў Рознае

У кастрычніку намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Віцебскай вобласьці складала ўсяго 710 рублёў 10 капеек, або каля 355 даляраў ЗША.

Апублікавана ў Правы працоўных

8 лістапада з 39-гадовым дырэктарам КУП «ЖКГ г. Полацку» Андрэем Сідзюком, які таксама зьяўляецца дэпутатам Полацкага райсавету, скасавалі кантракт з дыскрэдытацыйных абставінаў. 

Апублікавана ў Дзяржава

На заяўку актывістаў АГП у Мёрах атрыманая адмова, пікет «Стоп дзедаўшчына – у войску і краіне!» улады правесьці не дазволілі. Патлумачылі гэта адсутнасьцю дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі і ЖКГ.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Форум рэгіянальнага разьвіцьця, арганізаваны грамадзкай кампаніяй “Гавары праўду”, сабраў 139 удзельнікаў з большасьці рэгіёнаў Віцебскай вобласьці. Мерапрыемства адбылося 25 лістапада. У яго межах прайшлі тры панэльныя дыскусіі па актуальных для Віцебшчыны сацыяльна-эканамічных праблемах.

Грамадзяне Ўкраіны некалькі месяцаў безвынікова шукаюць хоць якую працу ў Віцебску. Маладая пара ў адчаі зьвярнулася па дапамогу ў сацыяльныя сеткі і атрымала безьліч саркастычных камэнтароў. Карыстальнікі раілі як мага хутчэй купляць зваротны білет: “тут сваіх абадранцаў хапае”. “Гэта ж у якой краіне трэба жыць, каб прыехаць у РБ на заробкі?..” – пішуць.  Украінцы ж пакуль не здаюцца…

Апублікавана ў Мігранты

У пятніцу, 24 лістапада, суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў скаргу групы грамадзян наконт неўключэньня праваабаронцы Паўла Левінава ў склад гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у гарсавет. У выніку судовага разбору скарга не была задаволеная, перагляду рашэньня гарадзкіх уладаў ня будзе.

Апублікавана ў Выбары

У нядзелю, 26 лістапада, жыхары Віцебску віншавалі з народзінамі славутага беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. Да помніка паэту ў Віцебску прыходзілі з кветкамі, вершамі і цёплымі словамі падзякі. Ускладаньне кветак здалёк фіксавалі на відэакамэру супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, але да Караткевіча не набліжаліся… 

Апублікавана ў Культурныя правы

24 лістапада Аляксандар Мілінкевіч, як адзін з ініцыятараў ідэі стварэньня і арганізацыі будучай навучальнай установы, падзяліўся з прысутнымі асноўнымі ідэямі, якія будуць пакладзеныя ў падмурак унівэрсытэту. Сустрэча адбылася ў віцебскім Эўрапейскім клюбе.

Старонка 1 з 5