Жыхар Віцебску Сяргей Сясіцкі атрымаў адказ з аблвыканкаму на свой нядаўні ліст з патрабаваньнем адмяніць у Віцебскай вобласьці канцэрты шансанье Віктара Каліны. Апошні вядомы сваімі антыбеларускімі выказваньнямі (называе Рэспубліку Беларусь «беларашкай») і ўдзелам у баявых дзеяньнях ва Ўкраіне на баку незаконных фармаваньняў сэпаратыстаў.

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў Міністэрства інфармацыі са скаргай на сайт mogilev.by, дзе часам публікуюцца і артыкулы, зьвязаныя зь Віцебскам. У выніку рэспубліканская экспэртная камісія правядзе экспэртызу сайту на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) у ім прыкметаў праяваў экстрэмізму.