За восем месяцаў знаходжаньня за кратамі ў Беларусі Алан Сьміт упершыню змог зрабіць заяву. Празь перакладчыка. Заява ў Глыбоцкім райсудзе зацягнулася амаль на ўвесь дзень судовага разбору ў чацьвер, 8 чэрвеня. Сьміт зважыў на грубыя парушэньні беларускім сьледзтвам яго права на юрыдычную абарону і заявіў пра сваю невінаватасьць.

Апублікавана ў Суд

У судзе гораду Глыбокае працягваецца разгляд крымінальнай справы аб незаконнай міграцыі. У аўторак, 6 чэрвеня, у судзе пракурорам зачытваліся паказаньні сьведак і аглядаліся рэчавыя доказы. Адзін з падсудных, як мы паведамлялі раней, брытанскі падданы.

Апублікавана ў Мігранты

Апроч англічаніна Алана Пола Сьміта, на лаве падсудных апынуліся двое грамадзян Беларусі. Усіх траіх абвінавачваюць у арганізацыі незаконнай міграцыі, нібыта зьдзейсьненай групай асобаў паводле папярэдняй змовы. Згодна з часткай 2 артыкулу 371¹ Крымінальнага кодэксу абвінавачаным пагражае зьняволеньне тэрмінам ад трох да сямі гадоў.

Апублікавана ў Суд

Тацяну Смоткіну і Зьмітра Лупача суд прызнаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ. Незалежных журналістаў судзілі за сюжэт, паказаны на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат», дзе апавядалася пра дом № 142 па вуліцы Леніна ў Глыбокім.

Апублікавана ў Суд

Найбліжэйшым часам у Глыбоцкім раённым судзе адбудзецца разгляд справы грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Сьміта. Зараз гэта адзіны брытанец ў Беларусі, у дачыненьні да якога расьсьледаваная і адпраўленая ў суд крымінальная справа. Тым ня менш ягоная жонка Магда Валінска ўпэўненая, што Алан ня зьдзейсьніў ніякага злачынства, і верыць у хуткае вызваленьне мужа.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Прафіляктычную экскурсію ў калёнію ў Глыбокім плянуюць арганізаваць для віцебскіх падлеткаў з групы рызыкі. Пра ініцыятыву распавёў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі, старшы опэрупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўленьня па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкаму Максім Гумінскі.

Апублікавана ў Правы дзіцяці

Філія Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) у Глыбокім арганізавала правядзеньне нацыянальнага фальклёрнага гуляньня. У агра-сядзібе «Родны кут» каля Глыбокага 13 сьнежня прайшоў абрад «Жаніцьба Цярэшкі» – так называецца беларускі традыцыйнае сьвята, які ладзілі ў вёсках на поўначы Беларусі. У госьці да глыбачанаў прыехалі іх калегі зь пяці раёнаў Віцебскай вобласьці.

Апублікавана ў Культурныя правы

Вікторыя Лагвіненка расказала, што яе брат Аляксандар адбывае 11 гадоў зьняволеньня за распаўсюджваньне наркотыкаў у калёніі № 13 у Глыбокім.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Падчас падвядзеньня вынікаў 2016 году Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыла добрую арганізацыю працы філіяў БАЖ у Віцебскай вобласьці. Дыплёмамі БАЖ былі ўганараваныя актывісты трох раённых арганізацыяў Віцебшчыны: Глыбоцкай, Полацкай і Віцебскай. Прычым Віцебскае аддзяленьне БАЖ ужо другі год запар становіцца пераможцам сярод усіх суполак Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Апублікавана ў Свабода слова

Кніга незвычайная ня толькі сваёй назвай – «Быў у пана верабейка гаварушчы». Яна ўнікальная ўжо тым, што са старонак да чытачоў гаворыць ня толькі аўтар, журналіст Зьміцер Бартосік: тут пра сваё жыцьцё апавядаюць шараговыя беларусы, жыхары «глыбінкі», чыё слова ня так часта імкнуцца трансьляваць афіцыйныя СМІ – бо надта яно праўдзівае і трапнае.

Апублікавана ў Культурныя правы