Аршанцы пачалі самі зафарбоўваць наркаграфіці на сьценах – міліцыя ня супраць
На барацьбу супраць рэклямы наркакрамаў мабілізавалася грамадзтва, паведамляе рэгіянальны партал orsha.eu. Адзін з жыхароў Воршы набыў за ўласныя сродкі фарбу і выйшаў на вуліцу з пэндзьлем – зьнішчыў ужо некалькі дзясяткаў небясьпечных надпісаў.
Косінец, Шарстнёў, Рыбка?.. Каго віцябляне выбралі б “губэрнатарам”
У суполцы “Тыповы Віцебск” у сацыяльнай сетцы “УКантакце” зладзілі апытанку “Каго б вы хацелі бачыць губэрнатарам Віцебскай вобласьці?” Найбольшая колькасьць удзельнікаў аддала сваё галасы экс-старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандру Косінцу. Цяперашні “губэрнатар” Мікалай Шарстнёў атрымаў усяго 4%.
Агучваць прыпынкі па-беларуску? Аршанскі аўтапарк выказаў гатоўнасьць да супрацы
Пад электроннай пэтыцыяй з патрабаваньнем агучваць прыпынкі ў грамадзкім транспарце Воршы на беларускай мове падпісалася больш за 400 чалавек. Аршанскі райвыканкам у адказ на зварот паведаміў, што аўтапарк гатовы супрацоўнічаць па гэтым пытаньні і чакае ад актывістаў ужо гатовых аўдыёфайлаў.
У Воршы прайшло абмеркаваньне грамадзкіх слуханьняў
Круглы стол арганізавалі рух «За свабоду» і фундацыя імя Льва Сапегі. Грамадзкія актывісты абмеркавалі эфэктыўнасьць і справядлівасьць тых грамадзкіх слуханьняў, якія рэгулярна праходзяць у краіне.
У Віцебску вырашылі, што беларускай мовы ў аршанскіх аўтобусах ня будзе
Ужо трэці год жыхары Воршы змагаюцца за тое, каб абвесткі ў гарадзкім грамадзкім транспарце гучалі па-беларуску. Так некалі і было, пакуль зь невядомае прычыны назвы прыпынкаў не пераклалі на расейскую. Кіраўніцтва ААТ «Віцебскаблаўтатранс» адказала аршанскім актывістам, што ня бачыць падставаў вяртаць у транспарт родную мову.
Аршанцы просяць абвяшчаць прыпынкі ў грамадзкім транспарце па-беларуску - пэтыцыя
Ворша – адзіны горад абласнога падпарадкаваньня на Віцебшчыне, дзе прыпынкі ў гарадзкім грамадзкім транспарце агучваюцца толькі на расейскай мове. У Віцебску, Полацку, Наваполацку ды іншых гарадох прыпынкі аб’яўляюць па-беларуску.
«Бязьмежжа дзеецца сур'ёзнае». Аршанцы выйгралі суд у міліцыі
Дзьве маладыя сям'і з Воршы выйгралі суд у міліцыянтаў. Яны змаглі даказаць, што не абражалі супрацоўнікаў РАУС і не ўчынялі ім непадпарадкаваньня падчас затрыманьня. Зрэшты, кампэнсацыю за маральную шкоду яны не атрымалі, хоць патрабавалі.
Складзены рэйтынг беларускіх гарадоў: Віцебск – шосты, Ворша – апошняя…
Віцебск апынуўся на шостым радку рэйтынгу беларускіх гарадоў, апублікаваным нядаўна “Цэнтрам новых ідэй”. Аўтары рэйтынгу ўключылі ў сьпіс 15 буйных гарадоў Беларусі “ў трох вымярэньнях” – паводле дэмаграфічнай устойлівасьці, стану эканомікі і якасьці жыцьця. Ворша – на апошнім радку гэтага сьпісу.
Аршанскі авіярамонтны завод афіцыйна нацыяналізавалі. Як загадваў Лукашэнка
ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» афіцыйна перайшло пад кантроль беларускай дзяржавы, а ўкраінская «Мотор Січ» выйшла са складу акцыянэраў, піша БелаПАН. Гэта пацьвердзілі ў Дзяржаўным камітэце маёмасьці. Украінцы кажуць, зь імі разьлічыліся за 60% акцыяў заводу.
Раскапаная расстрэльная яміна ў лесе пад Воршай
Лес па Магілёўскай шашы ў Воршы – адно зь месцаў масавых расстрэлаў за часамі сталінізму. Гэтае месца расстрэлаў менш вядомае, чым Кабыляцкая гара. Цяпер вельмі блізка да расстрэльнага лесу падступіў новы жылы “Мікрараён-3”. І некаторыя ямы маюць адзнакі таго, што іх ускрывалі.