Упарадкаваць паводле даты: Чацвер, 14 Сакавік 2019 - Віцебская вясна

У чацьвер 14 сакавіка каля 12-й гадзіны ля “сіняга дому” ў Віцебску быў затрыманы Барыс Хамайда. У Чыгуначным РАУС на яго склалі адміністрацыйны пратакол за “загрувашчваньне вуліцы” (арт. 21.14 КаАП). У міліцыі віцебскі апазыцыянэр прабыў больш за гадзіну.

Апублікавана ў Затрыманьні

Віцебскі актывіст Андрусь Кешанюк зрабіў першую ў рэгіёне інтэрактыўную мапу месцаў сталінскіх расстрэлаў. Пазначыў на ёй вёскі Паляі, Хайсы, “25-ты кілямэтар па Гарадоцкай шашы”, дзе, паводле ўспамінаў старажылаў і дасьледаваньняў гісторыкаў, у 1930-я гады расстрэльвалі мірных жыхароў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.