Актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ініцыявалі збор подпісаў за перайменаваньне Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна ў гонар пісьменьніка Васіля Быкава. Карэспандэнт ВВ сустрэўся зь імі ў бібліятэцы падчас непасрэднай працы – ішоў бойкі працэс збору подпісаў.

Нягледзечы на тое, што Вярхоўны суд прызнаў незаконнай канфіскацыю бел-чырвона-белага сьцяга ў віцебчука Андруся Кешанюка, вярнуць нацыянальны сымбаль не ўдалося: праваахоўнікі яго зьнішчылі. Разам з тым начальнік Першамайскага райаддзелу міліцыі Аляксандар Чарняўскі паставіўся да факту па-людзку і папрасіў прабачэньня за дзеяньні сваіх падначаленых.