У віцебскім “Бітлз-клюбе” 5 кастрычніка адбыўся фэст “Рок за жыцьцё”. Імпрэза распачала Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня, які ад 5 да 10 кастрычніка праходзіць у Беларусі. Ідэю ўвядзеньня мараторыя на сьмяротную кару падтрымалі сваімі выступамі і песьнямі ў Віцебску вядомыя беларускія гурты  Teleport, Re1ikt. РСП (“Разьбітае сэрца пацана”) і NIZKIZ.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне
Пятніца, 05 Кастрычнік 2018

У Полацку рабочым забаранілі пікет

Полацкі райвыканкам апавясьціў Свабодны прафсаюз працоўных заводу «Шкловалакно» пра забарону масавага мерапрыемства. Празь пікет сябры прафсаюзу мелі намер інфармаваць грамадзян пра Сусьветны дзень дзеяньняў за годную працу 7 кастрычніка і заявіць патрабаваньне рабочых.

Апублікавана ў Правы працоўных

Буйны маршрутны перавозчык “Полацкі экспрэс” спыніў працу. З 1 кастрычніка кампанія адмяніла паездкі паміж Полацкам і Менскам.

Апублікавана ў Рознае

Гісторыя ўсплыла пасьля праверкі аднаго зь сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёну. «Работнікі фінансавай міліцыі высьветлілі, што першы намесьнік старшыні Ўшацкага райвыканкаму распарадзіўся скрасьці бычка з фэрмы. Ён набыў вакцыну для ўсыпленьня жывёлы, перадаў яе службовым асобам сельгаспрадпрыемства, распрацаваў плян вывазу бычка з фэрмы і дастаўкі яго ў прыватную сялянскую фэрмэрскую гаспадарку Ўшацкага раёну», — расказвае падрабязнасьці Камітэт дзяржкантролю.

Апублікавана ў Дзяржава

Былы вязень папраўчай калёніі № 3 (пас. Віцьба, Віцебскі р-н) Алан Сьміт, асуджаны ў Беларусі за «арганізацыю незаконнай міграцыі», пачаў выкрываць карупцыю ў пэнітэнцыярнай установе. Першае сэлфі, зробленае ў калёніі, ён выклаў 3 кастрычніка ў Facebook. Мужчына сьцьвярджае, што фота ён зрабіў тэлефонам, які незаконна ў калёнію пранёс галоўны апэратыўнік Ільля Цыркуноў.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Згодна з заявай аб правядзеньні пікетаваньня, пададзенай праваабаронцам Леанідам Сьвецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, імпрэза мусіць адбыцца 12 кастрычніка на пляцоўцы, адмыслова вызначанай гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы. Асноўная мэта пікету – публічна адзначыць у горадзе Сусьветны дзень супраць сьмяротнай кары.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне

Аддзел прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Віцебску 18 верасьня распачаў выканаўчае справаводзтва ў дачыненьні віцябляніна Міколы Качурца, каб спагнаць зь яго адміністрацыйны штраф у памеры 24,50 рублёў на карысьць УУС Менскага аблвыканкаму. Копію пастановы аб распачынаньні выканаўчага справаводзтва Мікола Качурэц атрымаў толькі 2 кастрычніка.

Жыхары Віцебску Рафаэль Кірылаў-Шмільхольдхард і Ігар Пастноў накіравалі скаргі ў абласную пракуратуру на незаконныя дзеяньні сьледчай УСК па Віцебскай вобласьці Людмілы Руткоўскай, якая на падставе правядзеньня працэсуальных дзеяньняў 27 верасьня пад прымусам даставіла віцяблян у Рэспубліканскі цэнтар псыхіятрыі.

Апублікавана ў Карная псыхіятрыя