Чацвер, 15 Верасень 2016

Незанятых дамоў на Віцебшчыне становіцца ўсё больш, а мер прымаецца ўсё менш

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Віцебскай вобласьці мясцовыя органы ўлады працягваюць змагацца зь незанятыми і лядашчымі дамамі ў сельскай мясцовасьці, аднак, як паказвае практыка, захадыы па скарачэньні такога жытла нельга назваць надта эфэктыўнымі, а дзесьці пра эфэктыўнасьць і зусім казаць не прыпадае.

Прыкладам, возьмем Чашніцкі раён. Тут з 1 студзеня 2013 па 29 чэрвеня 2016 году незанятага жытла не было выяўлена наогул. Аднак дадатковае абсьледаваньне толькі аднаго Празямлянскага сельскага савету паказала наяўнасьць аж 7 гэткіх дамоў. Разам з астатнімі сельсаветамі агульная лічба незанятага жытла склала 13.

Неістотная колькасьць пустых дамоў за названы пэрыяд выяўленая ў Бешанковіцкім раёне – 5, Дубровенскім – 6, Браслаўскім – 19, Талачынскім – 26. А вось Докшыцкі рэгіён выбіўся ў лідэры па колькасьці незанятага жытла – 618, пасьля паводле зьмяншэньня ідзе Пастаўшчына – 339, Расоншчына – 278, Аршаншчына – 276 і Гарадоччына – 274.

Дадзеныя раённых выканаўчых камітэтаў кажуць пра нязначнае павелічэньне лядашчага і незанятага жытла на Віцебшчыне ў 2013-2015 гг .: незанятага – на 0,3%, лядашчага – на 3,1%. Аднак асобныя раёны паказваюць павелічэньне ў два, а то і ў тры разы:

Аршанскі – у 2,2 разу стала больш незанятых і ў 2,3 лядашчых дамоў;
Расонскі – у 2 і 2,6 разу адпаведна;
Верхнядзьвінскі – у 3,1 і 1,2 разу.

Галоўнай прычынай, па якой незанятых дамоў становіцца ўсё больш, зьяўляецца тое, што няма рашэньняў мясцовых выканаўчых камітэтаў наконт іх далейшага выкарыстаньня або зносу. Такія рашэньні не прымаюцца з-за таго, што названае жытло не было ўключанае ў адпаведны рэгістар ўліку і (ці) не былі пададзеныя заявы ў суд, каб прызнаць гэтыя дамы безгаспадарнымі і перадаць іх у валоданьне адпаведнага рэгіёну. Так, ва ўліковым рэгістры незанятага жытла ня выявілася ніводнага дому з Докшыцкага раёну, Дубровенскага, Шумілінскага, Ушацкага, Браслаўскага, Полацкага і Глыбоцкага. Паводле стану на 1 жніўня ўвогуле ва ўлік ўключылі толькі 254 з 1414 незанятых пабудоў.