Серада, 24 Красавік 2013

БХД зоймецца вырашэньнем лякальных праблемаў вобласьці

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Віцебску 20-21 красавіка для мясцовых актывістаў “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі прайшоў сэмінар-практыкум па эфэктыўным партыйным менэджмэнце. На ім былі акрэсьленыя тры галоўныя мясцовыя праблемы, вырашэньнем якіх найбліжэйшым часам будуць займацца актывісты БХД, а таксама былі складзеныя праекты іх вырашэньня. Да гэтых праблемаў належаць: будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага заводу ў Віцебску, рамонт моста праз Дняпро ў Воршы, газыфікацыя вёскі ў Глыбоцкім раёне.

Кампанія за будаўніцтва ў горадзе сьмецьцеперапрацоўчага камбінату ўжо распачалася. Першым крокам кампаніі стаў зварот, які віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэньні БХД Тацьцяна Севярынец перадала намесьніку старшыні Віцебскага аблывыканкаму Анатолю Дзівуліну.

Крыніца: Прэсавая служба БХД