Ксёндз Вячаслаў Барок патлумачыў, чаму ён больш не выступае
Вядомаму каталіцкаму святару Вячаславу Барку, а адначасова актыўнаму блогеру, забараніла выказвацца на грамадска значныя тэмы ў СМІ і сацсетках царкоўнае начальства, патлумачыў ён у тэлеграм-канале.
13 траўня ў Паставах будуць судзіць ксяндза Андрэя Бульчака
Каталіцкага святара вінавацяць паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). Суд над Андрэем Бульчакам павінны быў адбыцца яшчэ 25 сакавіка, але тады справу вярнулі ў Пастаўскі РАУС на дапрацоўку. Праз палітычны пераслед ксёндз Андрэй быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, нават не развітаўшыся з парафіянамі.
Ксяндза Аляксандра Барана з Лынтупаў датэрмінова выпусцілі з-пад арышту
4 красавіка суд Пастаўскага раёну прысудзіў пробашчу парафіі Святога апостала Андрэя 10 сутак арышту. Ксяндза прызналі вінаватым паводле двух адміністрацыйных артыкулаў – арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне) – за бел-чырвона-белы сцяг на аватарцы ў сацыяльных сетках, і арт. 19.11 (распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў) – за «лайкі» і каментары на інтэрнэт-рэсурсах, абвешчаных «экстрэмісцкімі». Адпаведна судовай пастанове, Аляксандр Баран меўся выйсці на волю 8 красавіка – з улікам тэрміну, праведзенага пад вартай яшчэ да суду. Але ўвечары 6-га красавіка ён апынуўся на волі.
Святара асудзілі на 10 сутак арышту по абвінавачванні ў “пікетаванні” і “экстрэмізме”
Пробашча рыма-каталіцкай парафіі святога Апостала Андрэя ў Лынтупах ксяндза Аляксандра Барана 4 красавіка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, 6 сутак святар ужо правёў за кратамі, таму засталося адбыць яшчэ 4 сутак. На свабоду ён павінен выйсці 8 красавіка, напярэдадні Пальмовай нядзелі, якую католікі адзначаць 10 красавіка.
Праз палітычны пераслед быў вымушаны пакінуць Беларусь пастаўскі ксёндз Андрэй Бульчак
Супраць пробашча пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага распачалі адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. 25-га сакавіка над ім павінны быў адбыцца суд, але справу вярнулі ў Пастаўскі РАУС на дапрацоўку. Ксёндз Андрэй Бульчак, грамадзянін Польшчы, шмат гадоў аддаў святарскаму служэнню на Віцебшчыне. Але ягоны дазвол на працу ў Беларусі мае скончыцца ў траўні, і святар не меў ілюзіі, што ён будзе працягнуты. Таму прыняў рашэнне зʼехаць ужо цяпер, не чакаючы вынікаў суду, бо ў выпадку штрафу ён не хоча «фінансаваць гэты рэжым».
У Лынтупах затрымалі ксяндза Аляксандра Барана
Праваабаронцам стала вядома, што ксяндза Аляксандра, пробашча касцёла Святога Апостала Андрэя, што ў Лынтупах на Пастаўшчыне, затрымалі яшчэ 24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі. Яго ўтрымліваюць у пастаўскім ізалятары часовага ўтрымання.
Ксяндза Вячаслава Барка зноў выклікалі ў СК. Прызначылі 11 экспертыз відэаблогу
29 студзеня пробашча расонскага касцёла ксяндза Вячаслава Барка зноўку выклікалі ў следчы камітэт. Следчыя прызначылі яшчэ 11 экспертыз відэаблога, які вядзе святар. Пад увагу СК трапілі 8 відэаролікаў, перадае Беларускае Радыё Рацыя.
Каталіцкі святар Вячаслаў Барок выйшаў на волю з віцебскага СІЗА
У Віцебску пасля 10 сутак арышту, прысуджаных за размяшчэнне ў сацсетках выявы плакату Уладзіміра Цэслера «Стоп Лукашызм», выйшаў на волю ксёндз Вячаслаў Барок – пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах. Яго вызвалілі ўвечары 13 снежня. На волі айца Вячаслава сустракалі некалькі дзясяткаў людзей, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Каталіцкіх святароў вызвалілі з СІЗА ў Віцебску: суд вярнуў справы ў РАУС – на дапрацоўку
Суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзеў 9 снежня адміністрацыйныя справы ў дачыненні каталіцкіх святароў Аляксея Варанко і Віктара Жука, затрыманых напярэдадні каля ГЦ «Грын» і змешчаных да суду ў ізалятар часовага ўтрымання. Праз недастатковасць звестак у матэрыялах справы суд адправіў іх на дапрацоўку ў міліцыю. Святары на волі.
У Віцебску затрымалі яшчэ двух каталіцкіх святароў. Яны ў СІЗА
У Віцебску 8 снежня былі затрыманыя грэка-каталіцкі святар Аляксей Варанко і пробашч парафіі святога Уладзіслава ксёндз Віктар Жук. Да суду іх змясцілі ў СІЗА-2. Пра затрыманні паведаміла жонка Аляксея Варанко.